Прыпынак: Ружаны

З 14 па 21 кастрычніка 2022 года па знакавых мясцінах Беларусі праехаў аўтацягнік “Беларусь. Моладзь. Традыцыі”.

У ім прынялі ўдзел маладыя сем’і з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Ідэя рэалізацыі гэтага праекта, прымеркаванага да Тыдня бацькоўскай любові, належала Міністэрству адукацыі, грамадскаму аб’яднанню «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і была заклікана прыцягнуць увагу моладзі да дзейнасці па захаванні гістарычнай памяці і умацаванні інстытута сям’і.

Адным з прыпнкаў маладзёжнага аўтацягніка стаў гарадскі пасёлак Ружаны. Маладыя беларускія сем’і наведалі Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў, дзе для ўдзельнікаў рэспубліканскага мерапрыемства работнікі культуры зладзілі тэатралізаваную сустрэчу і правялі экскурсію па музеі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий