Прымалі віншаванні абаронцы

Да дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь работнікі сферы культуры падрыхтавалі разнастайныя віншавальныя праграмы.

Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу запрасіў жыхароў пасёлка на вялікі святочны канцэрт “Мы бачым у вас герояў слаўных”.

Пружанскі аўтаклуб накіраваўся з індывідуальнымі віншаваннямі для мужчын у в.Бакуны Велікасельскага сельсавета.

Работнікі Калазубскага сельскага клуба-бібліятэкі завіталі ў Ружанскую паліклініку і на пост выратавальнікаў, а таксама да ветэранаў працы.

З віншаваннямі на працоўныя месцы да работнікаў ААТ “Агра-Калядзічы” наведаліся ўдзельнікі творчых калектываў Калядзіцкага сельскага Дома культуры.

Незвычайную выставу за свята 23 лютага зладзіў Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка, на якой прадстаўлена калекцыя лялек, сабраная жыхаром в.Смаляніца Юрыем Трайцяком.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий