Прыйшло свята ў Еськаўцы

18 жніўня адбылося свята вёскі Еськаўцы Ружанскага сельсавета.

Вялікую канцэртна-віншавальную праграму “Малая радзіма – родны куток” падрыхтаваў для мясцовых жыхароў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка.

На мерапрыемства ў Еськаўцах сабралася больш за 80 чалавек – не толькі пастаянныя жыхары, але і мясцовыя ўраджэнцы, госці, якія разам правялі вольны час.

Па добрай традыцыі на свяце вёскі былі ўшанаваны юбіляры, лепшыя гаспадары і працаўнікі, старэйшыя і малодшыя вяскоўцы. Было шмат песенных, харэаграфічных, тэатралізаваных і, нават, акрабатычных, нумароў. Клубная ўстанова таксама падрыхтавала разнастайныя конкурсы, забавы, падарункі.  Не забыліся пра сваіх работнікаў і прадстаўнікі ААТ “Ружаны-Агра”, якія падтрымалі правядзенне гэтай добрай падзеі.

Добры настрой і выдатныя эмоцыі суправаджалі вясковае свята ў Еськаўцах, якое надоўга запомніцца ўсім яго ўдзельнікам.

Добавить комментарий