Прыйшло ў Купічы свята

12 ліпеня ў дзень праваслаўнага свята святых апосталаў Пятра і Паўла адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў вёсцы Купічы Шарашоўскага сельсавета.

Свята вёскі было падрыхтавана творчым калектывам Велікасельскага сельскага Дома культуры сумесна з Шарашоўскім сельвыканкамам і пярвічнай арганізацыяй сельсавета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

У адрас мясцовых жыхароў гучала шмат цёплых слоў ад старшыні сельсавета Г.М.Фасевіча і старшыні пярвічкі Р.А.Бульчук, якія таксама падрыхтавалі для вяскоўцаў падарункі.

Свята ў вёсцы Купічы прынесла светлыя эмоцыі і радасць, стварыла непаўторную атмасферу шчырасці і дабрыні.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий