13 студзеня шэраг клубных устаноў Пружаншчыны зладзілі абрад Шчадравання.
Так, удзельнікі аматарскага аб’яднання «Натхненне» Мураўскага сельскага Дома культуры запрасілі жыхароў аграгарадка і в.Навасёлкі далучыцца да народнага зімовага свята. Вяскоўцы добра сустракалі шчадроўшчыкаў, якія дарылі традыцыйныя песні і пажаданні.
Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка завітаў у дамы аднавяскоўцаў, каб пашчадраваць і павіншаваць са святамі.
«Шчодры вечар» правялі разам з ўдзельнікамі аматарскіх аб’яднанняў Хараўскога сельскага клуба-бібліятэкі жыхары агарагарадка, вёсак Носкі, Залессе і Піняны.
Падзяліцца навіной: