Разам з іншымі гарадскімі аб’ектамі ўпрыгожваліся ўстановы сферы культуры.
Так, у вясновы перыяд былі праведзены працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны».
На прышкольным двары з’явіліся малыя архітэктурныя формы. Напрыклад, стылізаваны музычны нотаносец з металу, на якім змешчаны вазоны. У зялёнай зоне была ўсталявана лавачка для адпачынку, вызоны з дэкаратыўнымі кветкамі. Створана невялікая клумба. Тэрыторыя выкашана і прыбрана, бардзюры пафарбаваны.
Двор школы мастацтваў стаў больш утульным і прыгожым. У гэтым упэўніліся ўсе, хто наведаў школу мастацтваў падчас свята апошняга званка, вучні і іх бацькі, педагогі, жыхары горада.