Дзень жанчын стаў сапраўднай падзеяй для ўсіх, хто завітаў у клубныя ўстановы Пружаншчыны.
Так, у Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы адбыўся святочны канцэрт «Блаславіце жанчыну» з удзелам мясцовых самадзейных артыстаў.
Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка правёў вечарыу віншаванняў «Са святам, мілыя жанчыны!».
Жанчын, якія працуюць ў розных мясцовых арганізацыях, павіншаваў Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка. У самой клубнай установе адбылася вечарына адпачынку «Гэта ўсё вясна!» з гульнямі, конкурсамі, танцамі і песнямі ў выкананнні салістаў гуртка «Аура».
Да віншаванняў жанчын у розных працоўных калектывах далучыўся Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка. Таксама клубная ўстанова запрасіла на аганёк «Дзеля прыгожых дам».
Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу прапанаваў святочны канцэрт «Таямніцы жаночай душы», а для дзяцей – забаўляльную праграму «Вясновыя гісторыі».