Прыемны адпачынак

Незвычайныя мерапрыемствы адбыліся ў мінулыя выхадныя ў філіяле «Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры» Пружанскага раённага цэнтра культуры.

Так, у суботу ў клубнай установе прайшла вечарына адпачынку «Гэты стары Новый год». Выдатныя канцэртныя нумары гледачам прадставілі выхванцы нядзельнай школы пры храме іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць» і фальклорны ансамбль «Паўлінка» дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны. Падчас мерапрыемства з віншаваннямі да прысутных звярнуўся настаяцель новазасімавіцкага храма Сергій Сысаляцін.

На канцэрт «У рытме любімых мелодый» запрасіла клубная ўстанова ў нядзелю. На сцэне выступілі ўдзельнікі народнага вакальнага ансамбля «МакSімум» Пружанскага раённага цэнтра культуры, аматарскія калектывы Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий