Пружаны – Іртышск: на сувязі!

8 снежня 2021 года ў фармаце Zoom адбылася першая on-line-сустрэча Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма і Іртышскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Паўладарскай вобласці Рэспублікі Казахстан ў рамках супрацоўніцтва ўстаноў  культуры краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Дырэктары бібліятэк падрыхтавалі відэапрэзентацыі сваіх устаноў, пазнаёмілі з гісторыяй свайго краю.

Бібліятэкар вышэйшай катэгорыі Абайскай мадэльнай сельскай бібліятэкі Таццяна Зейналаўна Сенатарава правяла экскурсію па бібліятэцы.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі запланавалі тэмы далейшых on-line-сустрэч, абмяняліся ўражаннямі, змаглі задаць пытанні, якія цікавлілі абодва бакі.

Добавить комментарий