Пладавіта правялі летне-восеньскі сезон ганчары Пружанскага гарадскога Палаца культуры.
Майстры глінянай справы Віталь Раманоўскі і Генадзь Міранюк прадстаўлялі сваю творчасць на выставах-кірмашах “Горад майстроў” падчас Дня Незалежнасці ў г.Пружаны і на свяце “Ружанская брама”.
9 ліпеня 2022 г. кіраўнік гуртка “Гліняныя цапстрыкі” Г.Міранюк упершыню прэзентаваў свае работы на выставе “Кола жыцця”, якая праходзіла на рэспубліканскім свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) у Магілёўскай вобласці.
24 – 31 ліпеня вядучыя майстры-керамісты сустрэліся ў в.Гарадная Столінскага раёна (Брэсцкая вобласць) на VII Міжнародным пленэры ганчароў. Сярод 24 удзельнікаў з Беларусі і Расіі былі і пружанцы – Г.Міранюк і В.Раманоўскі. У праграме форуму прайшлі шматлікія майстар-класы, выставы, творчыя сустрэчы. Падчас пленэру адбыўся этнафестываль “Рух зямлі”. Завяршыўся мастацкі тыдзень “Гараднянскім кірмашом”, дзе любы жадаючы мог набыць гліняныя творы.
3 верасня абодва пружанскія ганчары годна прадставілі сваю ўнікальную прадукцыю на абласным свяце-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2022” у г.п.Целяханы Івацэвіцкага раёна.
Заключным мерапрыемствам ганчарнага сезона стаў Міжнародны пленэр народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і конкурс ганчароў “Гліна спявае” ў г.п.Копысь Аршанскага раёна (Віцебская воблась). Ён прайшоў 7 – 10 верасня з удзелам Г.Міранюка, які па выніках пленэру атрымаў Дыпломам лаўрэата ІІ-й ступені ў намінацыі “Лепшы ганчарны посуд”.
Запрашаем наведаць майстэрню пружанскіх ганчароў, якая працуе ў гарадскім парку ў будынку флігеля.
Дарэчы, нядаўна адбыўся сход для бацькоў, дзеці якіх жадаюць наведваць гурток “Гліняныя цапстрыкі” (кіраўнік Генадзь Генадзьевіч Міранюк). Магчыма і вы жадаеце навучыцца ствараць прыгажосць сваімі рукамі?