Пружанскае “Дараванне – 2022”

Пачынаючы з 2012 года Пружанскі раённы выканаўчы камітэт адзначае лепшых дзяцей, якія паказалі выдатныя вынікі ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах, конкурсах і спаборніцтвах.

Гэты год не стаў выключэннем. 24 снежня сертыфікаты, падзякі і грашовыя ўзнагароды атрымалі 184 юныя пружанцы, 35 калектываў і каманд. Таксама былі адзначаны бацькі, педагогі, трэнеры і творчыя работнікі. Словы віншаванняў у іх гонар прагучалі ад старшыні райвыканкама М.М.Грышкевіча, старшыні раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудраўца, намесніка старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіча, якія ўручылі заслужаныя ўзнагароды дзецям і дарослым.

Урачыстая цырымонія “Дараванне”, якая праходзіць ў канцы года і з’яўляецца своеасаблівым вынікам працы за год, карыстаецца папулярнасцю і з’яўляецца сапраўдным стымулам для далейшай працы, гонарам для яе ўдзельнікаў.

У гэтым годзе найбольшая колькасць адзначаных была сярод прадстаўнікоў сферы культуры. Так, узнагароды за перамогі ў міжнародных фестывалях і конкурсах атрымалі 46 індывідуальных выканаўцаў і дуэтаў і 11 калектываў, рэспубліканскіх – 12 выканаўцаў і дуэтаў, абласных – 7 салістаў і калектываў. Вызначыліся вучні дзяржаўных устаноў адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны” і “Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў”, “Ружанская дзіцячая школя мастацтваў” і “Ліноўская дзіцячая школя мастацтваў”, дзяржаўнай ўстановы культуры “Пружанскі гарадскі Палац культуры”.

Выдатная канцэртная праграма цырымоніі “Дараванне – 2022” была падрыхтавана Пружанскім гарадскім Палацам культуры. У канцэртнай праграме выступілі: студыя эстраднага танца “Амелі”, узорны ансамбль эстраднага танца “Рубікон”, узорны ансамбль народнага танца “Круцёлачкі”, узорная эстрадная студыя “Меладзін”, салісты Аксана Казлоўская і Анастасія Грышкевіч.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий