Пружаншчына ў “Суквецці культур”

4 снежня ў г.Маларыта абдыіліся заключныя мерапрыемствы абласнога тура XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур «Суквецце культур».

Ад Пружанскага раёна ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў – беларусы, украінцы, рускія і палякі. У канцэртнай праграме выступілі народны ансамбль «Землякі» Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры і Аксана Пернач з Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

На фестывалі таксама працавала выстава народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на якой свае вырабы прадставілі майстры Генадзь Міранюк, Таццяна Кныш і Людміла Кудрэйка.

Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі за папулярызацыю нацыянальнага мастацтва і ўдзел у фестывалі.

Жадаем усім новых творчых перемог і ўдзячных гледачоў!

Добавить комментарий