16 ліпеня ў Пружанах адзначылі 78-ю гадавіну вызвалення горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Праграма святочных мерапрыемстваў была вельмі насычанай і разнастайнай. Адна з вядучых роляў у арганізацыі і правядзенні Дня вызвалення належала работнікам культуры.
Свята пачалося з урачыстага мітынгу каля помніка спаленым вёскам. На ім прысутнічала кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі 557-й інжынернай брыгады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, жыхары горада і госці.
Апасля адбылося шэсце ўдзельнікаў мітынгу да цэнтральнай плошчы на вул.Савецкай, дзе разгарнуліся асноўныя дзеі свята. Каля Палаца культуры можна было паглядзець паказальныя выступленні вайскоўцаў, выставу ваеннай тэхнікі і ўзбраення, паслухаць канцэрт вакальна-інструментальнага ансамбля “Формула” (557-я інжынерная брыгада).
Сваёй творчасцю прысутных парадавалі самадзейныя артысты з гарадскога Палаца культуры (г.Жабінка) і Свіслацкага цэнтра культуры і народнай творчасці. Вялікі канцэрт прадставіў Пружанскі гарадскі Палац культуры. Установа сумесна з раённай арганізацый РГА “Белая Русь” зладзілі конкурс малюнкаў на асфальце. Былі арганізаваны шматлікія майстар-класы, анімацыйныя праграмы, гульні, выставы. Зацікаўленасць выклікаў конкурс “Аўта-ледзі”, ініцыяваны раённай арганізацыяй прафсаюзаў. Не аставілі раўнадушнымі паказальныя выступленні аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама 5-кратнага чэмпіёна па гіравым спорце І.Сігневіча. Завяршальным акордам святочнай праграмы ў Пружанах стаў канцэрт атр-групы “Беларусы” і дыскатэка, падрыхтаваная “Радыё-Брэст”.
На працягу ўсяго дня на цэнтральнай плошчы працавалі атракцыёны і выязны гандаль. Святу роднага горада таксама былі прысвечаны велапрабегі моладзі і людзей “залатога” ўзросту, матч па міні-футболу паміж камандамі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, спартыўныя спаборніцтвы паміж камандамі розных прадпрыемстваў і інш.
Са святам, родны горад! Квітней пад мірным небам!
Падрабязней тут:
https://vk.com/pruzhanytv?z=video-170224758_456239376%2Fvideos-170224758%2Fpl_-170224758_-2