13 лютага ва ўстанове адукацыі «Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» адбыўся абласны конкурс выканаўцаў на народных інструментах «Палескія музыкі», у якім прынялі ўдзел вучні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны.
Шэраг хлопчыкаў і дзяўчынак выдатна прадставілі сваё майстэрства і былі адзначаны высокімі ўзнагародамі.
Сярод сольных выканаўцаў дыпломы лаўрэатаў ІІІ ступені атрымалі Максім Лукашчук, вучань 6 класа акардэона (настаўнік В.В.Лысевіч), і Марыя Мікус, вучаніца 5 класа баяна (настаўнік І.І.Антанюк); дыплом I ступені быў уручаны Ксеніі Улезла, вучаніцы 5 класа баяна (настаўнік І.І.Антанюк).
У намінацыі «ансамблевае выкананне» баянны дуэт у складзе Ксеніі Улезла і Марыі Мікус заваяваў дыплом I ступені.
Віншуем юных музыкантаў і іх настаўнікаў з заслужанымі ўзнагародамі! Жадаем натхнення і новых перамог!