Прэм’ера фільма “Майстар і Маргарыта” ў Пружанах!  

Нядаўна ў пракат выйшла новая расійская мастацкая стужка “Майстар і Маргарыта” па культавым рамане М.А.Булгакава. За невялікі перыяд стала зразумелым, што экранізацыя з’яўляецца адной з самых касавых і спрэчных. Сусветнае павуцінне насычана велізарнай колькасцю як станоўчых і ўзнёслых водгукаў аб кінакарціне, так і крытычных, негатыўных.

Пазнаёміцца з новай экранізацыяй твора вялікага расійскага і савецкага пісьменніка можна ў пружанскім кінатэатры “Спадарожнік” (вул.Р.Шырмы, 5), які адным з першых у вобласці прадстаўляе прэм’еру “Майстра і Маргарыты” гледачу.

Стужка будзе дэманстравацца з 15 па 28 лютага 2024 года ў вялікай зале кінатэатра “Спадарожнік”. Кошт білета – 7 рублёў. Даведкі па тэлефоне: 35908.

Не прапусціце прэм’еру мастацкай кінакарціны “Майстар і Маргарыта” ў Пружанах!

Трэйлер фільма можна паглядзець па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=62VjI3ONTxw

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий