Прэм’ера да Дня Перамогі ў “Спадарожніку”

2 мая ў пружанскім кінатэатры “Спадарожнік” стартавала прэм’ера мастацкай ваенна-гістарычнай драмы “Час вярнуцца”. Стужка, створаная нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм”, прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Прэм’ерны паказ стаў сапраўднай падзеяй у культурным жыцці горада. Яго наведалі прадстаўнікі працоўных калектываў, органаў мясцовай улады, грамадскіх арганізацый і вучнёўскай моладзі. Вялікая зала ледзь умясціла ўсіх жадаючых. Перад пачаткам першага сеанса да прысутных звярнулася дырэктар Пружанскай раённай кінавідэасеткі Таццяна Ланінская. Яна адзначыла асаблівую знакавасць дадзенай падзеі напярэдадні вялікага свята – Дня Перамогі.

Усе гледачы, якія прыйшлі на прэм’ерны паказ кінастужкі “Час вярнуца”, пагрузіліся ў атмасферу важнай для кожнага беларуса падзеі не тольі падчас прагляду фільма. Ужо на ўваходзе ў кінатэатр наведвальнікаў сустракала святочнае афармленне, гучалі песні ваенных часоў. У фае кінаўстановы музей-сядзіба “Пружанскі палацык” прадставіў фотавыставу “Нельга забыць”, якая распавядала ад падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна. Экскурсію па выставе правёў младшы навуковы супрацоўнік Дзмітрый Шульга. Узорная кантакт-студыя “Teens-фармат” Пружанскага гарадскога Палаца культуры стварыла тэматычную фотазону. Яе кіраўнік Анастасія Ціхановіч і рэжысёр Наталля Іванцова не толькі рэалізавалі мастацкую канцэпцыю інтэр’ера пакоя 1940-х гг., але і самі апранулі форму ваенных часоў.

Паказ мастацкага фільма “Час вярнуцца” ў кінатэатры “Спадарожнік” працягваецца. Запрашаем наведаць сеансы.

Выкарыстаны матэрыялы з сацыяльных сетак Пружанскага райвыканкама, Шаняўской сярэдняй школы імя М.Засіма, тэлеканала “Пружаны ТВ”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий