Праз “палацык” у Антарктыду

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” сёння, 10 красавіка, завяршае сваю працу незвычайная фотавыстава “Жывыя камяні Антарктыды” – праект Беларускага геаграфічнага таварыства.

На юбілейнай выставе, прымеркаванай да 70-годдзя з дня заснавання Беларускага геаграфічнага таварыства, прадстаўлена 27 фотаздымкаў вучонага Юрыя Рыгоравіча Гігіняка – першага беларускага біёлага, які, пачынаючы з 1971 года, пяць разоў у складзе экспедыцый працаваў у Антарктыдзе. Даследчык з’яўляецца найбуйнейшым спецыялістам па насельніках водных глыбінь гэтай малавядомай зямлі.

На большасці фотаздымкаў прадстаўлена прырода Антарктыкі, найперш, камяні, высечаныя ветрам, сонцам і холадам, а таксама галоўныя насельнікі кантынента – пінгвіны.

Сёння апошні дзень працы фотавыставы “Жывыя камяні Антарктыды” ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”, таму спяшайцеся яе наведаць, каб дакрануцца да таямніц далёкага снежнага кантынента.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий