У гарадскім парку кожную нядзелю праходзяць канцэртна-танцавальныя праграмы пад агульнай назвай “Летні вечар”.
17 жніўня на сцэне амфітэатра сваю творчасць гледачам прадставілі Велікасельскі сельскі Дом культуры і Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка. Больш за гадзіну артысты радавалі сваімі выступленнямі ўсіх, хто наведаў мерапрыемства.
У канцэрце прагучалі ўсімі любімыя і вядомыя песні.
Мерапрыемства завяршылася танцавальнай праграмай пад адкрытым небам.
Гледачы дзякавалі артыстам за выдатны канцэрт і добры настрой.
Падзяліцца навіной: