Праводзіцца конкурс эскізных праектаў памятнага знаку ахвярам генацыду беларускага народа

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь аб’яўлены агульнарэспубліканскі конкурс эскізных праектаў памятнага знаку ахвярам генацыду беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мэтай конкурсу з’яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння, якое сродкамі манументальнага мастацтва адлюструе трагічныя падзеі, звязаныя з масавым знішчэннем мільёнаў мірных грамадзян нацысцкімі злачынцамі і іх саўдзельнікамі на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стане ўнікальным народным сімвалам памяці ахвярам генацыду.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары альбо аўтарскія калектывы з скульптараў і архітэктараў, а таксама не маючыя спецыяльнай адукацыі грамадзяне нашай краіны, бліжняга і далёкага замежжа. Вітаецца ўдзел як калектываў навучальных устаноў, так і асобных вучняў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.

Падрабязней аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу чытайце на сайтах Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (https://kultura.by/konkursy/ministerstvo-kultury-provodit-konkurs-eskiznykh-proektov-pamyatnogo-znaka-detyam-zhertvam-velikoy-ot/) і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь:  https://prokuratura.gov.by/ru/media/sobytiya-i-meropriyatiya/o-provedenii-obshche/

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий