Права быць розным

3 снежня адзначаўся Міжнародны дзень інвалідаў. Узгаданую дату не абмінулі ўвагай установы культуры Пружаншчыны.

На сцэне Пружанскага гарадскога Палаца культуры прайшоў ХІІ раённы інклюзіўны фестываль «Отличное детство»

У гульнявым пакоі «Тэрыторыя твайго дзяцінства» Палаца культуры адбылася забаўляльная праграма для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Яе правяла загадчык аддзелам па рабоце з дзецьмі і моладдзю Арына Ро. Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі сваё веданне правіл дарожнага руху, праявілі спыт, кемлівасць, сілу і з’яднанасць у эстафетах, перацягванні канату, адгадванні загадак і іншых спаборніцтвах. Завяршылася сустрэча папяровым шоу.

Аддзел нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Пружанскага раённага цэнтра культуры запрасіў людзей з абмежаванымі магчымасцямі на спартыўную праграму «Толькі наперад!». Удзельнікі мерапрыемства, якое прайшло ў танцавальнай зале гарадскога Палаца культуры, атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Работнікі Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і настаяцелем храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць» Сергіем Сысаляціным правялі да Міжнароднага дня інвалідаў забаўляльна-гульнявую праграму «Падаруй часцінку цеплыні».

Інфармацыйна-прававую гутарку «Кожны мае права быць розным» зладзіла Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма. У ёй прынялі ўдзел вучні 9 «Б» класа сярэдняй школы № 1. Рабяты разам з вядучымі паразважалі аб адносінах грамадства да інвалідаў, забеспячэнні іх правоў, пачулі гісторыі аб жыцці людзей з абмежаванымі магчымасцямі – паралімпійца і грамадскага дзеяча Аляксея Талая і мастака-аматара Анатоля Галушкі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий