Бібліятэкі заўсёды прапануць чытачам змястоўны і карысны вольны час.
Да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма правяла для вучняў сярэдняй школы № 1 урок памяці «Страшна памятаць і забыць нельга», падчас якога рабяты пачулі аповед аб буйных канцлагерах, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі. Вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа бібліятэка запрасіла на патрыятычную гадзіну «Споведзь мужнасці», прысвечаную жыццю і творчасці народнага мастака СССР і Беларусі, Героя Беларусі Міхаіла Савіцкага. Таксама вучні аграрна-тэнічнага калежда паўдзельнічалі ў віктарыне «У інтарэсах эканомікі і грамадства», дзе паказалі веды аб брэндавай прадукцыі дзяржавы.
Таксама цэнтральная раённая бібліятэка прапанавала мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці вядомых літаратараў. Літаратурную гасцёўню «Сэрдца, раскрытае шчасцю і суму» да 110-годдзя з дня нараджэння Веранікі Тушновай наведалі сталыя чытачы. Дзіцяча-юнацкі аддзел бібліятэкі прапанаваў вучням 4 «А» класа гімназіі пазнаёміцца з кнігай беларускай пісьменніцы Ірынай Токаравай «Часы, или Тим в Средневековье».
Тэме захавання здароўя раённая бібліятэка прысвяціла інфармацыйна-пазнавальную гадзіну «Чалавек, прадоўжы свой век», на якой прысутнічалі вучні аграрна-тэхнічнага каледжа, і гутарку «Здароўе розуму, цела і душы», у якой паўдзельнічалі вучні сярэдняй школы № 5.
Інтэлектуальна-спартыўны квэст «Здароўешукальнікі» для вучняў 5 – 6 класаў мясцовай сярэдняй школы зладзіла Ліноўская сельская бібліятэка. Да мерапрыемства бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу «Кайф» з імем здароўе».
Новазасімавіцкая сельская бібліятэка разам з вучнямі 8 класа Параслянскай сярэдняй школы ўспомнілі правілы здаровага ладу жыцця і запоўнілі чэк-аркуш «7 крокаў насустрач здароўю».
Бібліятэкі не абыйшлі ўвагай краязнаўчую тэматыку.
Ружанская гарпасялкова бібліятэка запрасіла сваіх пастаянных чытачоў на інтэрактыўную гульню «Святы і абрады беларусаў».
Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка прапанавала рознаўзроставай аўдыторыі краязнаўчую гадзіну «Мілы сэрцу куток» і гульню «Птушыны квіз». Таксама для выхаванцаў дзіцячага сада адбыўся тэматычны аповед аб кнігах пра Вялікую Айчынную вайну.
На праваслаўную гутарку «Пост – вясна душы» завіталі чытачы Слабудской сельскай бібліятэкі. Яны паразважалі на духоўныя тэмы, задалі пытанні святару пружанскага храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага Дзіянісію Папову.