Прайшоў раённы семінар

26 лютага на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў” прайшоў раённы семінар настаўнікаў выяўленчага мастацтва.

Педагогі школ мастацтваў пазнаёміліся з работай мастацкага аддзялення ўстановы.

Адкрыты ўрок “Аб’ёмныя формы у малой пластыцы” правяла настаўнік Вольга Канстанцінаўна Сяргейчык. Вучні даведаліся аб асаблівасцях працы з пластычнымі матэрыяламі, пад кіраўніцтвам педагога выканалі творчыя заданні. Пасля правядзення занятку настаўнік расказала аб сваім вопыце правядзення ўрокаў і працы з матываванымі вучнямі.

Педагогі абмеркавалі прадстаўлены ўрок, падзяліліся асаблівасцямі арганізацыі работы мастацкіх аддзяленняў сваіх устаноў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий