Прайшоў ІІ Рэспубліканскі жаночы форум

15 красавіка ў вялікай зале Палаца Рэспублікі прайшоў ІІ Рэспубліканскі жаночы форум пад назвай “Мір у руках жанчыны”. Ён сабраў у Мінску 2,6 тысячы самых актыўных і ініцыятыўных жанчын Беларусі, якія праявілі сябе ў розных сферах жыцця, прадстаўніц грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” – адной з самых масавых грамадскіх арганізацый краіны.

Удзельніцы форуму ў чарговы раз заявілі аб сваёй грамадзянскай пазіцыі, любові да Радзімы, неабходнасці захавання гістарычнай памяці,  падтрымцы міру і міжнароднага супрацоўніцтва.

Прывітальны адрас да форуму ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі зачытала Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Н.Качанава.

На форуме былі адлюстраваны асноўныя накірункі дзейнасці “Беларускага саюза жанчын”, які аб’ядноўвае ў сваіх радах больш за 150 тысяч удзельнікаў. Абласныя, Мінская гарадская і аб’яднаныя арганізацыі прадставілі выступленні спікераў з відэа- і музычным кантэнтам. Старшыня “Беларускага саюза жанчын” А.Богдан падкрэсліла значную ролю жанчын, якія сваёй паўсядзённай працай, грамадскай і выхаваўчай дзейнасцю ўносяць вялікі ўклад у развіццё дзяржавы, садзейнічаюць аб’яднаню людзей.

На ІІ Рэспубліканскім жаночым форуме была прынята рэзалюцыя, якая заклікае ўсіх беларуских жанчын злучыцца дзеля агульнай справы – захавання Беларусі, падтрымання міру і дабрабыту ў краіне.

У рабоце форума ўдзельнічала дэлегацыя Пружанскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, якая складалася з прадстаўніц пярвічных арганізацый аддзела культуры райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, малочнага камбіната і Пружанскага сельсавета.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий