30 красавіка на сцэне Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыліся раённыя адборачныя прагляды абласных мерапрыемстваў: конкурсаў «Грай гармонік, звіні прыпеўка!» і «Под крышей дома твоего», фестываляў фальклорнага мастацтва «Таночак», народнага гумару «Спораўскія жарты» і нацыянальных культур «Суквецце культур».
Прыўзняты настрой стварылі прыпевачніцы Соф’я Яроцкая (в.Смаляніца), Валянціна Бартынёва (аг.Лінова), гарманіст Ігнат Шчэрба (Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў), народны ансамбль народных інструментаў «Пружанскі палацык» (кір. Святлана Бартноўская) і фальклорны калектыў «Паўлінка» (кіраўнік Кацярына Гуга) дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны, музыкант Яраслаў Топчый (Пружанскі гарадскі Палац культуры), сямейныя дуэты – Марыя і Аляксандр Барысевічы (г.п.Ружаны), Таццяна і Марына Паласьмак (Пружанскі гарадскі Палац культуры), прадстаўнікі ўкраінскай і малдаўскай нацыянальных культур – Людміла Улога (Мокраўскі сельскі Дом культуры) і Наталля Ярмоленка (Пружанскі гарадскі Палац культуры).
На выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва былі прадстаўлены работы ўдзельнікаў студый Пружанскага гарадскога Палаца культуры: «Вытокі» (саломапляценне) – кір. Святлана Тагіева, «Творчы мікс» (выцінанка) – кір. Наталля Іванцова, узорная студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Шклінка-маляванка» (роспіс на шкле) – кір. Вера Волчык, студыя «Бацькаўшчына» (ганчарства) – кір. Віталь Раманоўскі, а таксам прайшлі майстар-классы
У рамках абласнога тура фестывалю нацыянальных культур украінскую культуру прадставілі Людміла Паўлючык (Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры) і Таццяна Кныш (Калядзіцскі сельскі Дом культуры), якая прэзентавала свае работы на выставе і ў дэфіле. Разнастайна адлюстравала рускую нацыянальную кухню Людміла Паспелава (Мокраўскі сельскі Дом культуры).
На адборачным туры абласнога фестывалю народнага гумару «Спораўскія жарты» былі прапанаваны дзве гумарыстычныя праграмы: «З гумарам па жыцці» – Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы, у якой прынялі ўдзел работнікі Роўбіцкага сельскага клуба-бібліятэкі, Мураўскага і Велікасельскага сельскіх Дамоў культуры, і «Зацірка з перчыкам» – Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Шчырыя жарты і весялосць пры захаваннні мясцовага гумару і дыялекту разам з артыстызмам гучалі падчас выступленняў на сцэне.
Цёплымі і шчырымі апладысментамі ўзнагароджвалі слухачы кожны нумар. Атэстацыйная камісія высока ацаніла выканаўчы ўзровень і творчы падыход аматарскіх калектываў мастацкай творчаці, паставіла высокую адзнаку іх прафесіяналізму.