Прафсаюзнае жыццё

Амаль 25 год Пружанскую раённую арганізацыю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўзначальвала Святлана Станіславаўна Карповіч. У верасні мінулага года сваю эстафету ў кіраўніцтве раённай арганізацыяй яна перадала новаму лідару – Вользе Уладзіславаўне Зінкевіч.

За сваю шматгадовую працу Святлана Станіславаўна была адзначана шматлікімі ўзнагародамі рознага кшталту. Сярод іх асаблівае месца займаюць юбілейны медаль – “115 гадоў прафсаюзнага руху Беларусі”, уручаны ў 2019 г., і Ганаровы знак “Беларускага прафсаюза работнікаў культуры”, якім Святлана Карповіч была адзначана ў жніўні 2024 г. падчас святкавання 120-годдзя рэспубліканскай арганізацыі абароны правоў працоўных.

Віншуем ўсіх працаўнікоў сферы культуры са святам працы –  1 мая!

 

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий