У дзень прафесійнага свята работнікаў культуры граматамі таксама былі адзначаны актывісты прафсаюзных арганізацый.
Так, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый Марына Пстыга (Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў) і Дзіна Сідарава (Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў) атрымалі граматы Пружанскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, якія ўручыла яго старшыня Таццяна Гаманчук.
Кіраўнік раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Святлана Карповіч ушанавала ўзнагародамі многіх прафсаюзных актывістаў.
Больш за 20 працаўнікоў сферы культуры атрымалі граматы рознага ўзроўню.