1 снежня клубныя ўстановы зладзілі шэраг мерапрыемстваў да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.
Для аматарскага аб’яднання «Натхненне», якое дзейнічае ў Мураўскім сельскім Доме культуры, прайшла інфармацыйная гадзіна, падчас якой падлеткі атрымалі карысныя веды аб вірусе імунадэфіцыту чалавека, шляхах перадачы інфекцыі і мерах прафілактыкі захворвання.
Тэматычная інфармацыйная гадзіна з праглядам адпаведнай прэзентацыі адбылася ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры.
Слабудскі сельскі Дом культуры запрасіў вучняў мясцовай сярэдняй школы на пазнавальную гадзіну «Інфармацыя для вас». На сустрэчы школьнікі даведаліся аб праблеме ВІЧ у свеце, шляхах яго распаўсюджання і прафілактычыных мерапрыемствах.
Тэматычная гутарка з вучнямі па сур’ёзнай праблеме чалавецтва – СНІДзе прайшла ў Сухопальскай сельскай бібліятэцы-клубе. Рабятам распавялі аб гісторыі хваробы, яе сімптомах і мерах засцеражэння.
Узорная кантакт-студыя «Teens-фармат» Пружанскага раённага цэнтра культуры зладзіла для старшакласнікаў гарадскіх школ інфармацыйную праграму «Жыццё над безданню». Школьнікі паглядзелі відэа аб ВІЧ-інфекцыі, адказалі на пытанні віктарыны, інсцэніравалі казку пра Калабка, які ўмее прымаць правільныя рашэнні. Удзельнікі мерапрыемства таксама знялі відэаролік да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.