21 сакавіка ў вялікай зале Палаца культуры г.Пружаны адбылася ўрачыстая праграма, прысвечаная Дню работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Словы віншаванняў з нагоды прафесійнага свята выказаў намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Р.В.Супрыновіч. Ён уручыў граматы і падзякі лепшым работнікам галіны.
Добры настрой прысутным падараваў ансамбль народнай песні і музыкі «Уладары» (г.Ваўкавыск), які прадставіў канцэртную праграму.
Падзяліцца навіной: