Працягваюцца канікулы

Шмат розных спраў можна зрабіць на канікулах. Менавіта цікавыя і карысныя справы прапануюць школьнікам клубныя ўстановы летам.

На вечар адпачынку «Каляровая вечарынка» ў Мураўскі сельскі Дом культуры завіталі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Натхненне».

Літаратурную гадзіну «Лета – лепшы час для чытання кніг» наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы.  Таксама клубная ўстанова прапанавала дзіцячую гадзіну «У гасцях у бабулі Загадкі».

Дзіцячую гадзіну, падчас якой можна было паўдзельнічаць у сцэнцы «Спрэчка гародніны» і пагуляць, зладзіў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка. Да таго ж ва ўстанове адбыўся вясёлы Дзень імянінніка.

На дзіцячыя гадзіны з вясёлай музыкай, конкурсам малюнкаў на асфальце, гульнямі і салодкімі пачастункамі запрасіў Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу.

Працягвае працу з падлеткамі, якія знаходзяцца на розных формах уліку, узорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры. У ліпені аматарскае аб’яднанне правяло для моладзі інфармацыйны марафон «У здаровай тэме», фотакрос «Мой горад», гадзіну пытанняў і адказаў «Фобіі і жахі», прафілактычную размову «Бяспека ў сацыяльных сетках», акцыю «Ліпень без пластыку», віктарыну «Прававы эрудыт» і этыкет-клас «Урокі добрых манер».

Добавить комментарий