У Троіцкім касцёле г.п.Ружаны працягваюцца канцэрты ў рамках фестывалю акадэмічнай арганнай музыкі “Ars magna organi” (“Вялікае мастацтва аргана”), арганізатарамі якога з’яўляюцца курыя Пінскай дыяцэзіі і Пружанскі райвыканкам.
Канцэртныя праграмы пачаліся 14 чэрвеня і завершацца 20 верасня.
Амаль кожныя выхадныя ў ружанскім кацёле збіраецца вялікая колькасць жадаючых далучыцца да музычнага мастацтва. Выканаўцы з Беларусі і розных краін свету прадстаўляюць сваю творчасць на ўнікальным інструменце – адрэстаўраваным ў мінулым годзе барочным аргане. Перад выступленнем прысутных таксама знаёмяць з асаблівасцямі музычных традыцый розных эпох, гісторыяй стварэння твораў.