У апошнія дні 2024 – 2025 навучальнага года вчні і педагогі Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў прадоўжылі серыю канцэртаў «Майскі настрой» і завіталі ў Магілявецкую сярэднюю школу.
Яны прадставілі выдатную інструментальную пргараму, якая выклікала захапленне ў гледачоў. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад бадзёрасці, добрага настрою і незабыўных эмоцый. Шэраг магілявецкіх вучняў выказалі жаданне далучыцца да прыгожага свету музыкі і паступіць у Ружанскую дзіцячую школу мастацтваў.
Школа чакае новых вучняў!