Працоўныя акцыі ў рамках рэспубліканскага суботніка зладзілі дзіцячыя школы мастацтваў.
Работнікі Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў разам з гарпасялковай бібліятэкай працавалі на добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Падчас працоўнага дэсанту было прыбрана смецца, старое галлё і трава, аформлены кветнікі і малыя архітэктурныя формы, якія радуюць вока наведвальнікаў установы і жыхароў Шарашова.
Ружанская дзіцячая школа мастацтваў прыняла ўдзел у навядзенні парадку на пасялковых могілках – уборцы смецця і афарбоўцы агароджаў.
Шмат добрых спраў зрабіла Ліноўскя дзіцячая школа мастацтваў. Разам з сельскім Домам культуры і сельскай бібліятэкай установа адукацыі навяла чысціню на вялікай плошчы каля будынка: было прыбрана старое лісце і галлё, іншае смецце, якое накапілася за зіму.
Разам з іншыі работнікамі сферы культуры калектыў дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы працаваў на ўпарадкаванні гарадскіх вуліц.
Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў шчыравала на прылеглай тэрыторыі.