Праца на карысць малой радзіме

Да рэспубліканскага суботніка далучыліся работнікі клубных устаноў, музеяў, дзіцячых школ мастацтваў, Пружанскага гарадскога Палаца культуры, кінатэатра і інш.

Так, Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма, дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы займаліся афарбоўкай плотаў на вул.Чырвонаармейскай у горадзе.

Калектыў Пружанскага гарадскога Палаца культуры прыбіраў гісторыка-культуную каштоўнасць гандлёвыя рады “Белыя лаўкі”. Знакавы аб’ект быў ачышчаны ад павуціння і бруду.

Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў сумесна з гарпасялковай бібліятэкай удзельнічалі ў навядзенні парадку каля безгаспадарчых будынкаў у пасёлку, а Новазасімавіцкая прыбірала каля ўстановы адукацыі.

На добраўпарадкаванні роднага пасёлка працавалі работнікі Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў. Яны прыбіралі смецце і траву каля жылых будынкаў і гаражоў.

Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” шчыраваў каля сваёй установы і ў гарадскім парку.

Калектыў кінатэатра “Спадрожнік” прывёў у парадак пляцоўку на вул.Шырмы і адрамантаваў прыступкі ўстановы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий