Праца для дарослых і дзяцей

У авангардзе арганізацыі вольнага часу дарослых і дзяцей знаходзяцца клубныя ўстановы.

Рознаўзроставую аўдыторыю запрасіў у нядзелю Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка. Удзельнікі вакальнага гурту “Надзея” і аматарскага аб’яднання “Яшчэ не вечар” павіншавалі жыхароў аграгарадка з хрысціянскім святам Троіцы і прадставілі канцэртную праграму.

Да даты праваслаўнага календара таксама прымеркаваў гульнявую праграму “Троіцкія забавы” Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка.

Шэраг актыўнасцяў дзецям прапанаваў Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка. Да 225-годдзя класіка рускай літаратуры клубная ўстанова правяла гульнявую праграму “У гасцях у казак А.С.Пушкіна». Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў гульнявых праграмах “Сімвалы Рэспублікі Беларусь” і “Сонейка і хмарка”. Не забыліся і пра прафесійнае свята – павіншавалі працаўнікоў аховы здароўя з Днём медыцынскага работніка.

А Кляпацкі сельскі Дом культуры запрасіў рабят на інфармацыйную гадзіну “Не зламай сабе жыцце”, падчас якой хлопчыкі і дзяўчынкі фарміравалі адказныя адносіны да свайго здароўя.

Добавить комментарий