Пра ўсё на свеце

Летнія канікулы – выдатны повад, каб наведаць бібліятэку.

У Пружанскай гарадской бібліятэцы для рабят, якія наведваюць лагер у сярэдняй школе № 5, прайшла гульня-падарожжа “Краіна часопісаў». Дзеці пазнаёміліся з перыядычнымі выданнямі, якія выпісвае ўстанова, пагулялі, паўдзельнічалі ў віктарыне. Таксама гарадская бібліятэка сумесна з Калядзіцкай сельскай бібліятэкай зладзілі дзіцячае свята “Вітаем, вітаем, лета!” для малодшых школьнікаў сярэдняй школы № 5. У госці да рабят прыйшла Уладарка Мора, разам з якой яны здзейснілі незвычайнае падарожжа, пагулялі і паспаборнічалі. З паказальным нумарам для прысутных вытсупіў ўзорны ансамбль народанага танца “Круцёлачкі” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Шмат мерапрыемстваў прапанавала выхаванцам прышкольных лагераў Пружанская цэнтральная раённая бібліліятэка імя М.Засіма. Дзеці з гімназіі адправіліся ў гульявое падарожжа “Сяброўства – каштоўны падарунак”.  Атрады розных узростаў сярэдняй школы № 1 прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Шукальнікі шчасця” і пазнавальна-гульнявой праграме “Пароль адважных – 101”. Вучні сярэдняй школы № 3 памерыліся ведамі ў літаратурнай гульні “Цікавая краіна”. Таксама раённая бібліятэка запрасіла вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа на пазнавальную гадзіну “Санаторый “Ружанскі” – здраўніца Пружаншчыны”, прысвечаную Году якасці і 85-годдзю ўтварэння Брэсцкай вобласці. Да таго ж цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма працягвае цыкл відэааглядаў “Пісьменнікі-юбіляры – 2024”. Чарговы сюжэт быў прысвечаны рускаму паэту Аляксандру Пушкіну, 225 год з дня нараджэння якога адзначаецца ў гэтым годзе. Пазнаёміцца з ім можна па спасылцы

Пружанскую раённую дзіцячую бібліятэку імя А.Лось наведалі рабяты з прышкольнага лагера гімназіі. Яны адправіліся ў бібліякруіз “Адкрываем краіны: Швецыя”, пазнаёміліся з вядомымі мясцінамі і асобамі, героямі кніг А.Ліндгрэн, паўдзельнічалі ў розных конкурсах.

Кляпацкая сельская бібліятэка правяла для хлопчыкаў і дзяўчынак брэйн-рынг “Пра ўсё на свеце». Гульня ўключала пытанні з розных галін ведаў. Рабяты праявілі свае здольнасці  і ўменне працаваць у камандзе.

У Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы прайшло падарожжа па старонках дзіцячых часопісаў “Бяспечнае лета”. Рабяты пазнаёміліся з правіламі знаходжання на вадаёмах, бяспекі пры руху на веласіпедзе і самакаце, у доме, паглядзелі мультфільмы, падрыхтаваныя Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий