Пра герояў былых часоў

У Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў урок памяці «Гісторыя Брэсцкай крэпасці». Яго падрыхтавала настаўнік Аляксандра Ігараўна Камароўская.

На мерапрыемстве вучні даведаліся аб гісторыі будаўніцтва цытадэлі над Бугам і асаблівасцях яе размяшчэння, але галоўная ўвага была звернута на пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці разам з педагогам расказалі аб гераічнай абароне крэпасці і людзях, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля выратавання іншых, захавання свабоды і незалежнасці Радзімы.

Да занятку юныя ружанскія музыканты падрыхтавалі выставу ўласных малюнкаў, прысвечаных Брэсцкай крэпасці-герою. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы, выконвалі песні і разважалі аб неабходнасці захавання міру і памяці аб падзеях мінулага.

Урок быў праведзены ў рамках цыклу мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий