«Погляд у мінулае: мода, стыль і прыгажосць»

25 ліпеня ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» пачала працу ўнікальная выстава «Погляд у мінулае: мода, стыль і прыгажосць».

Яна падзелена на чатыры тэматычныя блокі, якія даюць прадстаўленне аб побыце дваранства  XIX – пачатку XX стагоддзяў.

Так, з разнастайнымі рэчамі, якімі карысталіся жанчыны ў паўсядзённасці і пры падрыхтоўцы да знакавых падзей – баляў, прыёмаў, вечарын, можна пазнаёміцца ў блоку «Будуар». Частка выставы пад назвай «Шывок за шыўком» паказвае выдатныя прадметы рукадзелля, без якіх немагчыма ўявіць жыццё тагачасных жанчын. Асобна прадстаўлены «Мужчынскі кабінет» з рэчамі і аксэсуарамі кавалераў. У блоку «Жыццёвы ўклад» можна ўбачыць прадметы для прагулак, візітаў, чаяпіццяў, баляў і іншых мерапрыемстваў для арыстакратаў.

У экспазіцыі больш за 50 арыгінальных прадметаў, якія аднаўляюць жыццё дваранства Расійскай імперыі, а таксама копіі фотаздымкаў, багаты інфармацыйны матэрыял.

Дэманстрацыя выставы «Погляд у мінулае: мода, стыль і прыгажосць» стала магчымай, дзякуючы супрацоўніцтву Пружанскага палацыку з замкавым комплексам «Мір», у фондах якога захоўваюцца гэтыя цікавыя рэчы.

Выстава будзе працаваць у Пружанах да 7 верасня. Спяшайцеся наведаць!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий