Клубныя ўстановы Пружаншчыны працягваюць віншаваць лепшых працаўнікоў жніва.
Калектыў Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу разам з прадстаўнікамі ААТ «Ружаны-Агра» і райкама прафсаюзаў работнікаў АПК павіншавалі перадавікоў у зборы ўраджаю.
Працягвае адзначаць хлебаробаў ААТ «Шані агарпрадукт» клуб па інтарэсах «Находка» Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі. Разам з адміністрацыяй гаспадаркі артысты наведаліся на працоўныя месцы аграрыяў.
Завіталі на палеткі ААТ «Велікасельскае Агра» і работнікі Велікасельскага сельскага Дома культуры. Яны падтрымалі працаўнікоў сельскай гаспадаркі шчырымі словамі і добрымі песнямі.
Падзяліцца навіной: