Песні Перамогі

У дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны стала добрай традыцыяй напярэдадні свята Перамогі праводзіць тэматычны канцэрт, прысвечаны гэтаму знакаваму дню.

8 мая школьнікі, іх бацькі і ўсе жадаючыя завіталі на адкрытую пляцоўку ў двары ўстановы адукацыі ў сферы культуры, каб паслухаць канцэртную праграму “Песні Перамогі”.

Гдедачам былі прадстаўлены песні і мелодыі ваенных гадоў. Іх выканалі вучні духавога аддзялення, узорны духавы аркестр (кіраўнік Сяргей Більшэвіч), узорны хор “Вітанак” (кіраўнік Ірына Буланькова), хор малодшых класаў “Вясёлка” (кіраўнік Кацярына Кукса).

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий