Песні падарую матулі

На Дзень маці ў Кляпацкім сельскім Доме культуры прайшоў святочны канцэрт «Калі словы не патрэбны». У праграме былі нумары ў выкананні танцавальнага калектыву «Забава», юных гітарыстаў і баяністаў філіяла дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы ў аг.Клепачы, тэатральнага гуртка «Чудаки», салістаў гуртка «Рытм», вакальных гуртаў «Клепачанка» і «Добры настрой».

У Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры адбыўся канцэрт “Ты адна такая, любімая, родная!”, прысвечаны Дню маці і рэлігійнаму святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы. У пачатку мерапрыемства да прысутных звярнуўся настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Смаляніца Сергій Худзяеў. У праграме прагучалі нумары ў выкананні мясцовых калектываў і салістаў. Да свята таксама была прымеркавана выстава “Матуліна ікона”.

Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў ранішнік “Я маме песню падарую”. Работнікі ўстановы павіншавалі са святам жанчын на іх працоўных месцах у аг.Шані. Да таго ж артысты клуба-бібліятэкі выступілі з канцэртнай праграмай “Для Вас, ад усёй душы!” ў аг.Шчарчова.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу разам з вучнямі мясцовай сярэдняй школы правёў канцэрт “Са святам, нашы любыя мамы!”. Ва ўстанове прайшлі вячоркі з удзелам актывістак пярвічнай арганізацыіі Шарашоўскага сельсавета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Работнікі культуры таксама правялі Дзень імянінніка.

Велікасельскі сельскі Дом культуры павіншаваў з Днём маці пенсіянерак і жанчын розных прафесій.

Такую ж форму віншаванняў абраў Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка, завітаўшы ў дамы і на рабочыя месцы да жанчын.

Шматдзетных мам павіншавалі са святам работнікі Мураўскага сельскага Дома культуры, сярод якіх былі актывісты пярвічнай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий