30 лістапада ў філіяле «Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу» Пружанскага раённага цэнтра культуры адбылася яркая і незвычайная падзея – шоу-праграма «Песні ад усёй душы». У гэты вечар у канцэртнай зале клубнай ўстановы быў сапраўдны аншлаг. На сустрэчу з добрай душэўнай песняй прыйшлі шматлікія жыхары пасёлка і госці, якія не толькі слухалі самадзейных артыстаў, але і падпявалі ім, танцавалі, дзякавалі шчырымі апладысментамі і словамі падтрымкі і захаплення.
У кацэртнай праграме прынялі ўдзел выканаўцы з розных куткоў раёна і суседніх рэгіёнаў: Ларыса Клімкене (г.Пружаны), Марыя Бурак (г.п.Ружаны), Сяргей Васілюк (г.Кобрын), Генадзь Чернік (аг.Клепачы), Ірына Кузьміч (аг.Мурава), Наталля Чэчка (аг.Шані), Ала Клюкач (в.Белы Лясок), Сергей Лукша (аг.Сухопаль), Генадзь Пацапня (аг.Вялікае Сяло), Генадзь Фасевіч (г.п.Шарашова) і інш. Вяла праграму Аксана Пернач.
Шчырае і душэўнае мерапрыемства ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу аставіла шмат добрых уражанняў і радасных эмоцый ва ўсіх удзельнікаў незабыўнай сустрэчы.