Першы раённы велікодны фестываль «Хрыстос уваскрэсе»

4 мая ў вялікай зале Палаца культуры г.Пружаны адбыўся Першы раённы велікодны фестываль «Хрыстос уваскрэсе».

Да прысутных з прывітальным словам звярнуўся благачынны цэркваў Пружанскай акругі Міхаіл Носка, якія павіншаваў шматлікіх гледачоў з хрысціянскім святам і адзначыў вялікае значэнне мерапрыемства ў духоўным жыцці малой радзімы.

У раённым фестывалі прынялі ўдзел харавыя і вакальныя калектывы Пружаншчыны.

У першым блоку мерапрыемства выступілі дзіцячыя ансамблі. Сярод іх – спеўныя калектывы нядзельных школ прыходаў храмаў: «Благавест» пад кіраўніцтвам Вольгі Мялешка (прыход храм Узвіжання Крыжа Гасподня в.Аранчыцы), «Небесны праменьчык» на чале з Аляўцінай Левай (храм свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Пружаны), Праабражэння Гасподня г.Пружаны (кір. Ірына Буланькова), святога благавернага князя Аляксандра Неўскага г.Пружаны (кір. Вольга Высоцкая).

Шмат прыгожых духоўных кампазіцый прадставілі дарослыя калектывы: квартэт пад кіраўніцтвам Ксеніі Смірновай (храм святых апосталаў Пятра і Паўла г.п.Ружаны), хор маладзёжнага брацтва храма Праабражэння Гасподня г.Пружаны (кір. Ірына Буланькова), вакальны гурт «Раніца» на чале з Таццянай Бабыла (храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы аг.Руднікі), вакальны гурт «Благавест» пад кіраўніцтвам Аляксандра Мялешкі (храм Узвіжання Крыжа Гасподня в.Аранчыцы), вакальны ансамбль «Амафор» (кір. Наталля Данцова) філіяла «Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры» Пружанскага раённага цэнтра культуры, хор храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Пружаны (кір. Аляўціна Левая), народны камерны хор пад кіраўніцтвам Ірыны Буланьковай дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны».

Падзячныя лісты ўсім удзельнікам фестывалю уручыў начальнік аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Канстанцін Панімаш. Ён адзначыў высокі выканальніцкі ўзровень вакальных калектываў, іх вялікую ролю ў духоўна-культурным жыцці і выхаванні грамадства.

Вялі мерапрыемства Аксана Кавалевіч і Юлія Пропер.

Першы раённы велікодны фестываль «Хрыстос уваскрэсе» быў прысвечаны святу Вялікадня і 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ён падараваў выдатныя ўражанні ўсім гледачам і ўдзельнікам, стварыў незабыўную атмасферу свята духоўнасці і мастацтва.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий