Першамайскі канцэрт у Шарашове

Напярэдадні Першамайскага свята вучні Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў у чарговы раз завіталі ў госці да выхаванцаў пасялковага дзіцячага сада.

Юныя музыканты падрыхтавалі для маленькіх землякоў канцэртныя нумары. Яны выканалі творы вядомых кампазітараў на баяне і фартэпіяна, праспявалі песні і прачыталі прыгожыя вершы пра вясну і працу.

Канцэртная праграма падаравала ўсім прысутным сапраўдны святочны настрой, зарадзіла пазітывам і бадзёрасцю, прынясла станоўчыя эмоцыі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий