Першае вясновае свята

Россып разнастайных мерапрыемстваў падрыхтавалі да Дня жанчын філіялы Пружанскага раённага цэнтра культуры.

У Ліноўскім сельскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт «Дарыце жанчынам кветкі», на якім творчыя нумары прадставілі вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў і сярэдняй школы, а таксама калектывы аматарскай творчасці клубнай установы.

Тэатралізаваную канцэртную праграму для мужчын і жанчын падрыхтаваў Велікасельскі сельскі Дом культуры, з якой выступіў у аг.Вялікае Сяло і аг.Роўбіцк. Выступленні самадзейных астыстаў падаравалі ўсім прысутным выдатны настрой і незабыўныя ўражанні.

Работнікі Роўбіцкага сельскага клуба-бібліятэкі прапанавалі для жанчын ААТ «Роўбіцкае» канцэртна-конкурсную праграму «Свята ў дзяўчат».

Канцэрт «Вясна, кветкі і кампліменты» прайшоў у Мураўскім сельскім Доме культуры, а ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Натхненне», якое працуе ў клубнай установе, здадзілі вечарыну «Усміхайцеся, дзяўчынкі».

Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры запрасіў на канцэрт «Адзінай і непаўторнай прысвячаем» і майстар-клас для дзяцей  «Кветка для любай матулі».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий