Перамогі ў музычных конкурсах

З чарговымі перамогамі з творчых конкурсаў нядаўна вярнуліся вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў».

21 – 23 сакавіка ў Мінску адбыўся ХI Міжнародны фестываль-конкурс «Новыя вяршыні – 2025». Дыпломам Лаўрэата ІІІ ступені на ім быў адзначаны ансамбль «Надо же» (настаўнік Марына Уладзіміраўна Пстыга, канцэртмайстар Галіна Іванаўна Малясава). Вучаніца 6 класа фартэпіяна Ганна Аістава (настаўнік Г.І.Малясава) адрымала Дыплом І ступені.

26 сакавіка ў Брэсце прайшоў II абласны адкрыты фестываль-конкурс інструментальных і вакальных ансамбляў «Жар-птушка». На ім ансамбль «Надо же» стаў Дыпламантам І ступені.

Віншуем!!!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий