10 чэрвеня ў вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбылася тэатральна-канцэртная праграма “Прыходзьце на нас паглядзець”. У ёй прынялі ўдзел беларускі спявак Мікіта Фаміных і расійскі артыст Прохар Шаляпін. Іх нумары суправаджаліся танцавальнымі пастаноўкамі ў выкананні шоу-балета “Феерыя”.
Канцэрт прайшоў з аншлагам – у зале не было свабодных месцаў. Гледачы эмацыянальна сустракалі выступленні, не шкадавалі шчырых апладысментаў і захаплення.
Падчас канцэрта прагучалі вядомыя народныя і папулярныя песні.
Мерапрыемства падаравала сапраўды пазітыўны настрой і выдатныя ўражанні як гледачам, так і артыстам.