Паважаныя педагогі дзіцячых школ мастацтваў Пружанскага раёна!

Шчыра віншуем Вас з прафесійным святам – Днём настаўніка. Сваёй штодзённай працай Вы выхоўваеце і вучыце дзяцей, шчыра дзеліцеся сваімі ведамі, прывіваеце высокую мараль, патрыятызм, пачуццё прыгожага, любоў да мастацтва і культурных каштоўнасцей.

Шаноўныя настаўнікі і ветэраны педагагічнай працы! Выказваем Вам словы падзякі за вернасць сваёй прафесіі, душэўную цеплыню, адказнасць і нераўнадушнае стаўленне да сваёй працы, вялікую справу, якую вы робіце па духоўным выхаванні нашай моладзі.

Ад усёй душы жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, аптымізму, вялікіх творчых праектаў і поспехаў, а таксама ўдзячных вучняў!

Са святам! З Днём настаўніка!

Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий