Павага і гонар

Пружанскі аўтаклуб не толькі арганізаваў віншаванні ветэранаў вайны і былых вязняў канцлагераў у аддаленых населеных пунктах раёна, але і зладзіў іншыя праграмы да Дня Перамогі.

Работнікі аўтаклуба і ўдзельнікі аматарскіх аб’яднанняў, якія існуюць у клубнай установе, падрыхтавалі і правялі мітынгі каля воінскіх пахаванняў у аграгарадку Лыскава (Зеляневіцкі сельсавет), вёсках Бакуны (Велікасельскі сельсавет) і Папялёва (Сухопальскі сельсавет). У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, працоўных і вучнёўскіх калектываў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, вайскоўцы і мясцовыя жыхары.

Акрамя ўрачыстых мерапрыемстваў каля помнікаў ваеннай гісторыі работнікі сферы культуры падрыхтавалі канцэртныя праграмы, якія дазволі ўсім прысутным адчуць радасць знакавага да кожнага беларуса свята.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий