Патрыятычнае выхаванне праз сродкі бібліятэк

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма прайшоў раённы семінар “Патрыятычнае выхаванне новага пакалення сродкамі бібліятэк”.

Перад прысутнымі выступіла галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Наталля Пракаповіч, якая распавяла пра пошукава-даследчую дзейнасць ў рамках Года гістарычнай памяці.

Затым бібліятэкары абмеркавалі тэмы і інтэрактыўныя формы, прыймальныя пры арганізацыі мерапрыемстваў па фарміраванню грамадзянска-патрыятычных арыенціраў у дзяцей і падлеткаў.

Праз платформу Zoom вопытам работы казахстанскіх калег у гэтым напрамку падзялілася Асемгуль Байтэмірава, дырэктар Іртышскай цэнтральнай бібліятэкі.

Напрыканцы сустрэчы бібліятэкары наведалі “Пакой баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў” у гарадскім Палацы культуры, дзе старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валерый Гарахавіцкі пазнаёміў з сабранымі экспанатамі, падзяліўся ўспамінамі аб ваенных падзеях.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий