Асаблівае месца сярод хрысціянскіх свят належыць Вялікадню. Работнікі культуры разам з мясцовымі жыхарамі заўсёды рыхтуюцца і святкуюць гэты дзень.
Так, у Белавусаўшчынскім сельскім клубе-бібліятэцы святу быў прысвечаны канцэрт “Пасха светлая, Пасха красная”. У ім прынялі ўдзел мясцовыя артысты і госці з Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі. А напярэдадні Вялікадня ў зале ўстановы культуры жыхары аграгарадка мелі магчымасць асвяціць пасхальныя стравы.
Канцэрт духоўных песнапенняў “Пасхальны перазвон” адбыўся ў храме іконы Прасвятой Багародзіцы “Спарыцельніца хлябоў” у аг.Харава. Ён быў падрыхтаваны вакальным калектывам “Раніца” Рудніцкага сельскага клуба-бібліятэкі.
Перад Вялікаднем у Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся майстар-клас па афарбоўцы яек. А ў святочны дзень работнікі клубнай установы завіталі з віншаваннямі ў сем’і жыхароў пасёлка.
У Велікасельскім сельскім Доме культуры ў свята прайшла гульнявая праграма “Пагуляем на Пасху”, падчас якой дзеці з бацькамі паўдзельнічалі ў цікавых конкурсах.
Пазнавальная гадзіна “Свята Вялікадня” адбылася ў Мокраўскім сельскім Доме культуры.